Skip to content

Latest commit

 

History

History
119 lines (94 loc) · 6.79 KB

README.be.md

File metadata and controls

119 lines (94 loc) · 6.79 KB

Сыстэма камэнтароў на ґрунце GitHub Абмеркаваньняў. Дазвольце наведвальнікам пакідаць камэнтары і рэакцыі на вашым ўэбсайце праз GitHub! Моцна натхнёна utterances.

Заўвага giscus яшчэ ў стадыі актыўнага розьвітку. GіtHub таксама актыўна распрацоўвае Абмеркаваньні ды іхні APІ. Такім чынам, некаторыя уласьцівасьці giscus з часам могуць парушацца або зьмяняцца.

Як гэта працуе

Пры ладаваньні, giscus ужывае APІ пошуку GіtHub Абмеркаваньняў каб знайсьці абмеркаваньне, зьвязанае з старонкаю на ґрунце абранага зьяднаньня (URL, pathname, <title>, і г. д.). Калі адпаведнае абмеркаваньне ня знойдзенае, giscus бот аўтаматычна створыць абмеркаваньне ў першы раз, калі хтосьці пакіне камэнтар або рэакцыю.

Каб камэнтаваць, наведвальнікі мусяць аўтарызаваць giscus app для публікацыі ад іх імя з дапамогаю GіtHub OAuth. Акрамя таго, наведвальнікі могуць непасрэдна камэнтаваць у GіtHub Абмеркаваньнях. Вы можаце мадэраваць камэнтары на GіtHub.

Калі вы ўжываеце gіscus, калі ласка, зазорце 🌟 giscus на GitHub і дадайце giscus тэму да вашага рэпазітару! 🎉

Пашыранае ўжываньне

Вы можаце дадаць дадатковыя налады (напр., дазволіць пэўныя дамэны) прытрымліваючыся інструкцыі па пашыраным ўжываньні.

Каб ужываць gіscus з React, Vue або Svelte, паглядзіце бібліятэку кампанэнтаў gіscus.

Міґрацыя

Калі вы ранейша карысталіся іншымі сыстэмамі, якія ўжываюць GіtHub Іssues (напр., utterances, gitalk), вы можаце канвэртаваць існуючыя issue ў абмеркаваньні. Пасьля канвэртацыі проста ўпэўніцеся, што супастаўленьне паміж назвамі абмеркаваньняў і старонкамі слушнае, тады gіscus аўтаматычна ўжывацьме абмеркаваньні.

Сайты, што ўжываюць giscus

Уклад

Глядзіце CONTRIBUTING.md


Гэты README даступны ў:

Powered by Vercel